
Доступ да дадзенага сэрвісу ажыццяўляецца толькі пры ўмове падключэння карыстальнікаў да аднаго з базавых пакетаў эфірнага тэлебачання ZALA («Стандарт ТБ» або «Эфірная ZALA: усё ўключана»).
Аформіць падпіску на паслугу «Віртуальная кіназала» абаненты могуць самастойна ў кабінеце карыстальніка або пры звароце ў сэрвісны цэнтр.
«Віртуальная кіназала» дазваляе глядзець найбольш рэйтынгавыя і папулярныя фільмы сусветнага кінематографа ў рэжыме рэальнага часу. Высокая якасць малюнка, пышнае аб'ёмнае гучанне, сусветна вядомыя імёны рэжысёраў і акцёраў стануць неад'емнай часткай Вашага вольнага часу! Паказ відэафільмаў ажыццяўляецца па спецыяльным раскладзе. Кожны тыдзень трансліруюцца 4-5 новых фільмаў. Функцыі паўзы і перамоткі не даступныя. Кошт падпіскі на сэрвіс у месяц - 2,05 рубля.