
Паважаныя абаненты! З 27.12.2016 у базавых пакетах ZALA IPTV для абанентаў горада Брэста і Брэсцкай вобласці ў тэставым рэжыме з'явіўся тэлеканал «СІЦІ».
Тэлеканал «СІЦІ»
Аўдыторыя тэлеканала «СІЦІ» (Брэст) самая разнастайная - ад дзяцей да пенсіянераў. Запаўненне тэлеканала - гэта блокі, якія складаюцца з музычных кліпаў і праграмы "Горад" (вяшчанне ў прамым эфіры з онлайн камер, усталяваных у розных частках горада Брэста і вобласці з пазітыўным музычным суправаджэннем), а таксама інфармацыйныя паведамленні дзяржаўных, камунальных і іншых службаў рэгіёну. Праграмы ўласнай вытворчасці. Прагноз надвор'я і афіша запланаваных мерапрыемстваў. Рэгулярна праводзяцца тэлегульні сярод гледачоў з розыгрышамі каштоўных прызоў. Адсутнасць сцэн гвалту і жорсткасці - вось што прыцягвае нашых пастаянных гледачоў!