
Паважаныя абаненты!
Відэатэка інтэрактыўнага тэлебачання ZALA папоўнілася каталогам «Спорт». Зараз у гэтым каталогу карыстальнікам даступныя ўсе выпускі перадачы «Ясна пра футбол», якая выходзіць на тэлеканале «ЯСНАе TV». У далейшым каталог будзе напаўняцца і іншым спартыўным кантэнтам.
Перайсці да падборкі «Спорт» можна з галоўнага меню ZALA. Доступ да каталога бясплатны.Жадаем прыемнага прагляду!«Ясна пра футбол» - класічны агляд тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Вядомы спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч разам з экспертам прадстаўляюць падрабязны аналіз кожнага тура, што дазваляе тэлегледачу скласці поўную карціну таго, што адбываецца ў беларускім футболе. У эфіры таксама - інтэрв'ю з даматчавых і пасляматчавых канферэнцый, флэш-інтэрв'ю, самыя яркія моманты матчаў і многае іншае.
У прамым эфіры праграма «Ясна пра футбол» выходзіць па панядзелках на тэлеканале «ЯСНАе TV» у 21-00.