C 18 января 2013г. изменяются тарифы на услуги интерактивного телевидения ZALA | ZALA

C 18 января 2013г. изменяются тарифы на услуги интерактивного телевидения ZALA

10.01.2013
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!
Паведамляем пра тое, што з 18 студзеня 2013 года тарыфы на паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA павялічваюцца ў сярэднім на 10%.

Кампанія «Белтэлекам»  прытрымліваецца пазіцыі максімальна магчымага стрымлівання росту цэн. Аднак далейшае развіцце тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчымы без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі навейшых тэхнічных рашэнняў. Гэта прымушае кампанію ўнесці змены ў кошт паслуг электрасувязі, даводзячы яго да ўзроўню кампенсацыі выдаткаў.

Падрабязную інфармацыю аб зменах кошту паслуг вы зможаце атрымаць з 18 студзеня 2013 года на сайце www.zala.by або па нумары тэлефона даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка  бясплатная).