Інтэрактыўная ZALA | ZALA

Інтэрактыўная ZALA

17.10.2013
Printer-friendly version
Да гэтай пары ў тэлебачання быў адзін вялікі недахоп – пад яго прыходзілася падладжвацца.
 
З прыходам ZALA мяняецца ўсё!  Цяпер Вы можаце кіраваць тэлебачаннем і падладжваць яго пад сябе.
  
Выкарыстаная тэхналогія перадачы ТБ-сігналу па інтэрнэт-пратаколе дапамагае рэалізаваць цэлы шэраг раней недаступных для карыстальнікаў функцый. Новая паслуга спалучае ў сабе перавагі кабельнага ТБ з інтэрактыўнасцю сеткі інтэрнэт. Дазваляе самастойна кіраваць наборам паслуг: выбіраць пакеты ТБ-каналаў, групаваць іх, падключацца да дадатковых паслуг і праглядаць праграму перадач на экране тэлевізара.
 
ZALA – інтэрактыўнае тэлебачанне, якое адкрывае для карыстальніка дасюль нечуваныя магчымасці на звычайным хатнім тэлевізары.
  
ZALA дазваляе кіраваць кантэнтам і глядзець тое, што Вам хочацца, і тады, калі Вам гэтага хочацца.
  
ZALA забяспечвае высокую якасць выявы і стэрэагук.
  
Для таго, каб стаць абанентам інтэрактыўнага тэлебачання, не трэба пракладаць дадатковы кабель і ўстанаўліваць разнастайныя антэны, дастаткова проста быць абанентам тэлефоннай сеткі.
  
Прагляд інтэрактыўнага тэлебачання ніякім чынам не ўплывае на звычайную тэлефонную сувязь – Ваш тэлефон не будзе заняты, пакуль Вы глядзіце свае любімыя перадачы.
 
Стаць абанентам паслугі ZALA можна, выбраўшы адзін з прапанаваных ТБ-пакетаў.
  
Акрамя прагляду ТБ-перадач у «жывым» эфіры абанентам, якія выбралі інтэрактыўны ТБ-пакет, даступныя дадатковыя сэрвісы адкладзенага прагляду, а менавіта*:
  • пастаноўка на паўзу тэлеперадачы, якую Вы праглядаеце, з магчымасцю аднаўлення прагляду;
  • прагляд тэлеперадач, якія раней трансліраваліся ў эфіры (зрух па сетцы вяшчання назад да 48 гадзін);
  • запіс тэлеперадач, якія будуць трансліравацца ў будучыні, на абсталяванні аператара.
 
Зарыентавацца ў разнастайнасці тэлеперадач і выбраць толькі самае цікавае абанентам ZALA дапамагае электронная праграма перадач, заўсёды даступная на экране тэлевізара. Функцыя «Бацькоўскі кантроль» дазваляе абмежаваць доступ да выбару перадач для прагляду. Не ведаючы спецыяльнага пароля, дзіця, якое ўключыла тэлевізар, не зможа ўбачыць тыя каналы, глядзець якія, на думку яго бацькоў, яму зарана.

Функцыя «Выбранае» дазваляе рабіць закладкі з мэтай хуткага доступу да кантэнту, які зацікавіў абанентаў.
  
Пералік дадатковых сэрвісаў, даступных абаненту паслугі ZALA, будзе непасрэдна залежаць ад выбранага абанентам ТБ-пакета.
 
ZALA прапаноўваецца фізічным асобам, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці. 
 
Дадатковую інфармацыю аб паслузе можна атрымаць па тэлефоне 130 (спраўка бясплатная).
 
Для абанентаў паслугі прапаноўваюцца электронныя версіі Інструкцыі па карыстанні паслугай і праграмы тэлеперадач (з указаннем аўдыявізуальных твораў, па якіх даступны сэрвісы адкладзенага прагляду).