У сетцы вяшчання ZALA адбыліся змены | ZALA

У сетцы вяшчання ZALA адбыліся змены

21.09.2011
Printer-friendly version

З першых дзён верасня для абанентаў базавых пакетаў «ПРЭМ’ЕРА», «Проста ТБ» і «Карпаратыўны» распачата тэставае вяшчанне канала Disney Channel.

 

Канал Disney, у першую чаргу, арыентаваны на дзіцячую аўдыторыю, але і дарослыя гледачы знойдуць для сябе шмат цікавага. Бо ў сетцы вяшчання канала – перадачы, фільмы і серыялы для дзяцей і сямейнага прагляду.

 

З 8 верасня спыняецца трансляцыя тэлеканалаў 3D іТНТ.

 

3D-канал, тэставае вяшчанне якога было даступна падпісчыкам HD-пакета, спыніў сваё вяшчанне на тэрыторыі Беларусі па даных кантэнт-пастаўшчыка ў сувязі з неакупнасцю праекта.

 

На змену ТНТ, які выключаны з сеткі вяшчання ў сувязі са спыненнем дагаворных адносін з прычыны высокага кошту кантэнту, прыйдзе тэлеканал «7ТВ». У праграме гэтага забаўляльнага тэлеканала – айчыннае і замежнае кіно, дэтэктыўныя і камедыйныя серыялы, пазнавальныя перадачы пра падарожжы, прыроду, дакументальныя фільмы, а таксама спорт, рыбалка, музыка, гумар.

 

Сёння інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прапануе 3 базавыя пакеты:«ПРЭМ’ЕРА», «Проста ТБ» і «Карпаратыўны» – і дадатковыя пакеты: «HD-пакет», «Дзіцячы», «Свет спорту», «На канапе».

 

Карыстальнікам паслугі даступныя каля 40 тэлеканалаў і шэраг інтэрактыўных сэрвісаў.