Паважаныя абаненты!
З 1 чэрвеня 2012 года нязначна змяняецца кошт базавых пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.
Тарыфная палітыка кампаніі "Белтэлекам" грунтуецца на прынцыпах узважанасці, стрыманасці і арыентуецца на даходы і плацежаздольнасць насельніцтва. Гэта справядліва і для прадастаўлення паслуг інтэрактыўнага тэлебачання Zala. Аднак далейшае развіцце тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, разработкі навейшых тэхналагічных рашэнняў.
Такім чынам, з 1чэрвеня 2012 года базавы пакет «Прэмьера» будзе каштаваць 39 600 рублеў (20 800 за дадатковы ТБ-прыемнік адпаведна), а кошт пакета «Проста ТБ» складзе 28 000 рублеў (кошт за дадатковы ТБ-прыемнік не змяняецца).
Кошт пералічаных вышэй пакетных прапаноў узрастае не больш чым на 13%, пры гэтым кампанія «Белтэлекам» працягвае прытрымлівацца пазіцыі максімаль магчымага стрымлівання росту кошта.
Мы разлічваем на ваша паразуменне і далейшае супрацоўніцтва!