04.12.2012
У снежні 2012 года інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA запускае ў тэставым рэжыме два тэматычных тэлеканала: Дом кіно і Расія-Культура. у абодвух тэлеканалаў сфарміравалася свая асаблівая мэтавая аўдыторыя, якую цікавяць падзеі ў сусветнай культуры, праграмы асветніцкага характару, якасныя мастацкія і дакументальныя фільмы.
13.11.2012
Кампанія «Белтэлекам» падрыхтавала выдатную прапанову для новых абанентаў ZALA: з 12 лістапада па 14 снежня 2012 года падключытеся да паслуг інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і карыстайцеся доступам да сеткі Інтэрнэт па тарыфным плане «Камфорт міні» ад byfly усяго за 10 рублёў у месяц!
02.11.2012
«CCTV Рускі» — гэта міжнародны тэлеканал Цэнтральнага Кітайскага тэлебачання (China Central Television) на рускай мове, які транслюе навіны, дакументальныя фільмы і рэпартажы.
Галоўная задача тэлеканала - умацаванне ўзаемапаразумення, супрацоўніцтва і абмена меркаваннямі паміж Кітаем і краінамі СНД, а таксама іншымі рускамоўнымі народамі. Тэлеканал «CCTV Рускі» расказвае рускамоўнай аўдыторыі ўзсяго света аб сучасным Кітаі.
03.10.2012
«Цалкам сакрэтна» - канал дакументальных раследванняў, які спецыялізуецца на таямнічых гісторыях, гучных журналісцкіх раследваннях, ваенных канфліктах, тайнах лёсаў вялікіх палітычных дзеячаў, дыпламатаў і разведчыкаў. Праграмная палітыка канала разлічана на самую розную аўдыторыю.
17.09.2012
15 версаня 2009 года кампанія«Белтэлекам» вывела на рынак гандлевую марку для папулярызацыі інтэрактыўнага тэлебачання.
За 3 гады ZALA вырас у моцны і самастойны брэнд. ZALA - гэта каля 50 каналаў у інтэрактыўным фармаце, шэраг дадатковых сэрвісаў і пакетаў, такіх як «Відэа па запыце», пакет тэлеканалаў у HD-якасці, пакет «Дзіцячы», тэматычны пакет «На канапе», віртуальная кіназала, караоке.
Для карпаратыўных кліентаў ZALA прапануе пакет «Карпаратыўны» і тэматычны пакет «Свет спорту».
05.09.2012
У верасні 2012 года інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA запускае ў тэставым рэжыме тэлеканал АМЕДЫА - тэлеканал любімых тэлесерыялаў.
У эфіры АМЕДЫА вы ўбачыце самыя папулярныя расійскія серыялы апошніх дзесяці гадоў,а таксама прэмьеры новых хітоў дваццаць чатыры гадзіны ў суткі. Драматычныя і камедыйныя серыялы, дакументальныя фільмы, толькі добрыя гісторыі для ўсей сям'і, натхненыя самім жыццем.
Тэлеканал створан на базе буйнейшага вырабніка кінапрадукцыі і разлічаны на сямейную і жаночую аўдыторыю.
31.08.2012
Вялікі кантраст паміж сонечным жыццем пад час адпачынку і напружанымі працоўнымі буднямі прыводзіць да таго, што вярнуцца да звыклага рэжыму бывае даволі цяжка. Сэрвіс «Інфармацыйны партал» Інтэракрыўнага тэлебачання ZALA дапамагае сваім абанентам вярнуцца да звыклага рэжыму жыцця, штодзенна прадастаўляючы аператыўную інфармацыю па найбольш важным пытанням.
06.08.2012
Кожны з нас тым ці іным чынам сочыць за прагнозам надвор'я, каб быць падрыхтаваным да яго капрызаў. Інфармацыйны партал інтэрактыўнага тэлебачання ZALA прадстаўляе карыстальнікам магчымасць трымаць руку на пульсе і атрымліваць апошнюю інфармацыю аб зменах надвор'я ў любы час. Цяпер вы заўседы можаце даведацца, якое будзе надвор'е ў абласных цэнтрах і сталіцы Рэспублікі Беларусь.
02.08.2012
Тэлеканал Setanta Sports пачынае свае вяшчанне ў тэставым рэжыме замест спартыўнага тэлеканала «КХЛ», тэрмін дзеяння правоў на выкарыстанне якога скончыўся.
Setanta Sports – высакаякасны спартыўны канал, які прапануе гледачам вяшчанне на рускай мове, трансляцыю лепшых спартыўных спаборніцтваў са ўсяго свету 24 гадзіны ў суткі.
У палітыку канала ўваходзіць пастаяннае абнаўленне транслюемых спартыўных спаборніцтваў і пошук найбольш цікавых для аудыторыі спартыўных падзей.
25.07.2012
«24 Тэхна» – гэта расійскі кругласутачны навукова-забаўляльны тэлеканал, прысвечаны тэхніцы і тэхналогіям, для тых, хто з цікаўнасцю сочыць за дасягненнямі і распрацоўкамі.
«24 Тэхна» імкнецца знайсці адказ на хвалюючае многіх пытанне: якім чынам жыхары вялікіх гарадоў могуць выкарыстоўваць усе неверагодныя дасягненні навуковага прагрэса?