Навiны | ZALA

Навiны

29.05.2011
28.07.2011

Стартуе акцыя «Сябрам танней! Падключыцеся да ZALA i атрымайце знiжку!»

З 1 жніўня ва ўсіх сэрвісных цэнтрах і пунктах “Белтэлекам” стартуе самая сяброўская акцыя для будучых абанентаў ZALA*. Прыходзьце падключацца да ZALA разам з сябрамі і атрымлівайце зніжку 50% на падключэнне для ўсёй кампаніі. Акцыя распаўсюджваецца на дзвух, трох і болей чалавек, якія жадаюць глядзець дома інтэрактыўнае тэлебачанне. Акція дзейнічае толькі для новых абанентаў і праводзіцца на тэррыторыі усёй Беларусі да 31 жніўня. Увесь жнівень падключэнне да ZALA для дружных кампаній за паўкошту, памятаеце? 
14.07.2011

ZALA запускае новую інтэрактыўную кнопку: інфармацыйны партал і сервіс ТБ-банкінг

З 14 ліпеня інтэрактыўнае тэлебачанне ZALAадкрывае для сваіх абанентаў інфармацыйны партал. Новае рашэнне дазваляе прагледжваць навіны, інфармацыю аб надвор’і, курсах валют, здзяйсняць камунальныя плацяжы і іншыя фінансавыя аперацыі прама на экране тэлевізара. Інфармацыйны партал на першым этапе прадстаўлены ў тэставым рэжыме і будзе бясплатным для карыстальнікаў.  
16.06.2011

300-тысячны абанент інтэрактыўнага тэлебачання ZALA падключыўся 16 чэрвеня

Жанна Хачатран з пасёлка Усяж Смалявіцкага раёна стала юбілейным абанентам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. Выбар 300-тысячнага абанента прыйшоўся на пакет “ПРАМ’ЕРА” з інтэрактыўнымі магчымасцямі. Па словах Жанны, “інтэрактыўны” пакет для яе сям’і параілі калегі – супрацоўнікі УП “Барысаўскія электрасеткі Смалявіцкага РЭС”.  
14.06.2011

Сайт ZALA.BY набыў новы выгляд і беларускамоўную версію

З 14 чэрвеня сайт інтэрактыўнага тэлебачання ZALA набывае новы выгляд і беларускамоўную версію! Адноўлены дызайн web-старонкі ZALA падкрэслівае і новы выгляд брэнда, які набыў больш лёгкія і празрыстыя рысы. У корані змянілася і навігацыя, прызначаная быць больш зручнай для карыстальнікаў. Уверсе адмыслова размешчаны палі для рэгістрацыі ў “кабінеце карыстальніка”, дзе можна наладжваць не толькі сэрвіс ZALA, але таксама і высакахуткасны інтэрнэт byfly, калі вы з’яўляецеся яго абанентам.