Далучайцеся да суполак кампаніі «Белтэлекам» у сацыяльных сетках | ZALA

Далучайцеся да суполак кампаніі «Белтэлекам» у сацыяльных сетках

27.01.2022
Printer-friendly version

Кампанія «Белтэлекам» імкнецца да адкрытага прадуктыўнага дыялога са сваімі кліентамі і ўвесь час пашырае прысутнасць у інтэрнэце. Нашы супольнасці ў папулярных сацыяльных сетках у ВКонтакте, Аднакласнікі, FacebookInstagram і Twitter аб'ядноўваюць больш за 40 тыс. падпісчыкаў. Таксама ў нас ёсць канал на платформе YouTube і канал навін у Telegram.

Адной з галоўных задач інтэрнэт-пляцовак з'яўляецца прадастаўленне поўнай і аператыўнай інфармацыі аб дзейнасці і паслугах кампаніі. Тут карыстачы могуць не толькі даведвацца пра карысныя звесткі, а таксама задаць свае пытанні і атрымаць парады спецыялістаў.

На базе суполкі ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте можна даведацца пра цікавыя падзеі і мерапрыемствы «Белтэлекама», паўдзельнічаць у абмеркаванні прапанаваных паслуг, выказаць свае прапановы. Для кліентаў, якім патрэбна тэхнічная падтрымка, у сетцы ВКонтакте адкрыта група тэхнічнай падтрымкі, дзе любы карыстальнік можа задаць пытанне тэхнічным спецыялістам для больш дэталёвага разгляду сітуацыі і атрымання аператыўнай дапамогі.

Дзейнічае акаўнт нашай кампаніі і ў Instagram, дзе можна сваімі вачамі ўбачыць, чым жыве сёння «Белтэлекам» і яго супрацоўнікі. Акрамя таго, там мы расказваем пра нашы паслугі і дзелімся карыснай інфармацыяй.

Актыўна працуюць старонкі ў сацыяльных сетках FacebookTwitter і Аднакласнікі, дзе ўсе жадаючыя могуць даведацца пра нашы апошнія навіны і задаць свае пытанні.

На платформе​​​​​​​ YouTube рэгулярна размяшчаюцца відэаматэрыялы аб паслугах нашай кампаніі, праграмы аб IT-сферы і інавацыях, спорце і кіно.

У навінным акаўнце ў​​​​​​​ Telegram мы публікуем актуальныя навіны «Белтэлекама» і размяшчаем інфармацыю пра дзейныя і запланаваныя акцыі.

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках і будзьце ў курсе апошніх падзей і навін нашай кампаніі. Будзем рады бачыць Вас у ліку нашых падпісчыкаў!