15 сакавіка - Дзень спажыўца | ZALA

15 сакавіка - Дзень спажыўца

14.03.2022
Printer-friendly version

Штогод 15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь, як і ва ўсім свеце, адзначаецца Дзень спажыўца.

 

У 2022 годзе Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў праводзіцца пад дэвізам «Справядлівыя лічбавыя фінансавыя паслугі». Спажывецкія арганізацыі па ўсім свеце накіруюць свае намаганні на абарону спажыўцоў лічбавых фінансавых паслуг.

 

Развіццё лічбавых тэхналогій мяняе звыклыя рынкі плацяжоў і становіцца ключавым фактарам для спажыўцоў фінансавых паслуг. У сувязі з гэтым важна павышаць лічбавую пісьменнасць, каб спажыўцы маглі карыстацца інтэрнет-тэхналогіямі, правільна ацэньвалі іх, а таксама валодалі навыкамі абароны ад інтэрнет-пагроз, у тым ліку фінансавага махлярства.

 

Спецыялісты РУП «Белтэлекам» стварылі сайт, які накіраваны на павышэнне лічбавай пісьменнасці і асвятленне пытанняў кібербяспекі. Праект прызначаны для самай шырокай аўдыторыі – ад звычайных карыстальнікаў з розным узроўнем падрыхтоўкі да экспертаў і спецыялістаў у галіне інфармацыйнай і эканамічнай бяспекі. Карысную інфармацыю тут змогуць запазычыць усе, хто жадае пашырыць свой кругагляд, набыць карысныя навыкі выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій і бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт.

 

Акрамя гэтага, «Белтэлекам» актыўна развівае ўсе каналы ўзаемадзеяння са спажыўцамі сваіх паслуг. Штотыдзень па суботах праводзяцца прамыя тэлефонныя лініі з кіраўніцтвам прадпрыемства. Па тэлефоне (017) 217 10 77 абаненты могуць падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам». Праводзяцца прыёмы грамадзян, працуюць гарачыя лініі.

 

Абаненты могуць кругласутачна звяртацца ў тэлефонны цэнтр па нумары 123. Тут можна атрымаць кансультацыю па падключэнні паслуг, тэхнічных пытаннях і нават пры неабходнасці выклікаць спецыяліста дадому. Званок на 123 бясплатны як са стацыянарнага, так і з мабільнага тэлефонаў.

 

Актуальная інфармацыя аб паслугах «Белтэлекама» даступная кліентам на карпаратыўных сайтах: beltelecom.by, byfly.by, zala.by, yasna.by, tv.yasna.by.

 

Папулярнай прыладай для абанентаў з'яўляецца дадатак «Мой Белтэлекам». Усталяваўшы яго, карыстач атрымлівае магчымасць кіраваць паслугамі, знаёміцца з даступнымі тарыфамі, здзяйсняць плацяжы. Таксама ў дадатку ёсць функцыя анлайн-падтрымкі абанентаў, якая ў аператыўным парадку дазваляе вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць.

 

Сучасным і зручным сродкам камунікацыі сталі сацыяльныя сеткі. Супольнасці кампаніі ў Twitter, ВКонтакте, Facebook, Аднакласнікі, Instagram, YouTube аб'ядноўваюць больш за 45000 падпісчыкаў. На гэтых пляцоўках карыстачы могуць задаваць пытанні, пакідаць водгукі і ўносіць свае прапановы.

 

У Дзень спажыўца, 15 сакавіка, у афіцыйных суполках «Белтэлекама» ў сацыяльных сетках пройдуць анлайн-кансультацыі. Карыстальнікі змогуць задаць свае пытанні аб паслугах кампаніі і атрымаць адказы.