Набывайце тэлевізар JVC у сервісных цэнтрах «Белтэлекама». Вы можаце абраць мадэль з дыяганаллю ад 32 да 55 цаляў: LT-32MU508, LT-43MU508, LT-50MU508, LT-55MU508. Тэлевізар, як і іншы тавар, кліенты кампаніі могуць набыць на выгадных умовах, у растэрміноўку на 24 месяцы і без першапачатковага ўзносу.
Экраны тэлевізараў JVC характарызуюцца высокім дазволам Ultra HD 4К, які забяспечвае выразную карцінку і камфортны прагляд. Таксама падтрымліваецца функцыя Smart TV з аперацыйнай сістэмай Android. Гэта дазваляе падлучыцца да хатняй сеткі ці скарыстацца інтэрнэт-сэрвісамі для прагляду фільмаў. Аперацыйная сістэма Googlе Android TV 9 валодае ўсімі перавагамі мабільных прылад: таксама зручная, зразумелая, падтрымлівае розныя прыкладанні. Дзякуючы прастаце выкарыстання яна асабліва шануецца тымі, хто ўпершыню вырашае выпрабаваць «разумны» варыянт прылады. Таксама ў тэлевізарах ёсць функцыя «Галасавога пошуку»: гледачы могуць даваць каманды тэлевізару праз пульт дыстанцыйнага кіравання.
Усе тэлевізары JVC абсталяваны маніторамі з прапорцыямі 16:9. У кожнай мадэлі некалькі раздымаў HDMI і USB, маецца функцыя TimeShift, кранштэйны VESA і ўваход для навушнікаў.
Атрымлівайце асалоду ад добрай якасцi па даступнай цане з тэлевізарам JVC!
Штомесячны плацёж ад 50 рублёў за месяц у залежнасці ад мадэлі.
Для замовы звяртайцеся ў сэрвісны цэнтр ці аформіце заяўку ў інтэрнэт-краме. Даведацца падрабязнасці можна па кругласутачным нумары 123.
Спяшайцеся! Колькасць тавару абмежавана.
«Белтэлекам» таксама прапануе ў растэрміноўку тэлевізары LG, ноўтбук Huawei MateBook D15, робаты-пыласосы Xiaomi Mi Robot, планшэты Samsung і кавамашыны/кававарку DeLonghi.
Растэрміноўка прапануецца пастаянным кліентам – фізічным асобам, якія больш за год карыстаюцца доступам у сетку Інтэрнэт і/або тэлебачаннем ZALA, у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг, і на момант набыцця тавару павінны з'яўляцца абанентамі паслуг на ўмовах любога з наступных тарыфных планаў:
- пакет паслуг лінейкі «Сямейны», за выключэннем «Сямейны 3», «Сямейны 4» – для падключэння па тэхналогіі xDSL;
- лінейкі «ЯСНА» на тарыфных планах з хуткасцю доступу да сеткі інтэрнэт не ніжэй за 100/50 Мб/с – для падключэння па тэхналогіі PON.