У ZALA з'явіўся новы рэгіянальны тэлеканал | ZALA

У ZALA з'явіўся новы рэгіянальны тэлеканал

26.05.2022
Printer-friendly version

26 мая ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 25-й кнопцы ў рэжыме тэставага вяшчання пачалася трансляцыя тэлеканала «2-гі гарадскі канал» для гледачоў Магілёўскай вобласці.

 

«2-гі гарадскі канал» транслюе апошнія навіны, распавядае пра цікавыя падзеі і актуальныя пытанні Магілёўскага рэгіёну. Рэдакцыя «2-га гарадскога канала» цесна супрацоўнічае з гарадскім выканаўчым камітэтам, што дазваляе дзеліцца з гледачамі самай дакладнай інфармацыяй.

Жадаем прыемнага прагляду!