Паважаныя абаненты!
30 жніўня 2022 года па не залежных ад РУП «Белтэлекам» прычынах спынілася прадастаўленне доступу да відэаматэрыялаў анлайн-кінатэатра «МЕГОГО» ў пакетах паслуг «ЯСНА 100+Кіно», «Сямейны 10+Кіно», «ЯСНА Кіно (МЕГОГО)» і «ЯСНА Кіно+».
У цяперашні час кампанія праводзіць працы па замене кантэнту «МЕГОГО» на матэрыялы іншага анлайн-кінатэатра. Пасля заканчэння тэхнічных работ абанентам названых пакетаў будзе забяспечаны доступ да новых відэарэсурсаў.