У Год гістарычнай памяці: «ЯСНАе TV» запускае новы праект, прысвечаны гісторыі сувязі, радыё і тэлебачання | ZALA

У Год гістарычнай памяці: «ЯСНАе TV» запускае новы праект, прысвечаны гісторыі сувязі, радыё і тэлебачання

25.11.2022
Printer-friendly version

26 лістапада тэлеканал «ЯСНАе TV» дае старт новаму праекту – дакументальнаму цыклу «Хронас»*, прысвечанаму гісторыі сувязі, радыё, тэлебачання і тым людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё галіны і прыродазнаўства.

15 выпускаў раскажуць гледачам аб тым, як з'явіліся ў нашай краіне тэлефон, інтэрнэт і мабільная сувязь. Як людзі прыручылі маланку і даведаліся, што такое электрычнасць? Як з'явіўся першы тэлеграф? Хто вынайшаў тэлефон і радыё? Як развівалася тэлебачанне і хто стварыў «магію экрана»? Калі ў Беларусі з'явіўся Інтэрнет і ці памятаеце вы, як выглядалі першыя мабільныя тэлефоны? Усё гэта – у новым тэлепраекце!

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні будзем шукаць разам з вядучым Дзмітрыем Давідовічам у дакументальным цыкле «Хронас».

Новы праект на беларускай мове будзе цікавы як дарослым, так і дзецям.

Прэм'ера адбудзецца ў суботу, 26 лістапада, у 21.00. У эфір выйдуць адразу тры праграмы!

Выпускі таксама будуць размяшчацца на афіцыйным youtube-канале РУП «Белтэлекам»: https://www.youtube.com/channel/UCNvH8TkNH6zxkZtt8IqNLQg

Даведаемся больш пра нашу з вамі гісторыю!

Не прапусціце!

*Хронас – бог часу ў старажытнагрэцкай міфалогіі.