«Белтэлекам» прапануе новыя пакеты паслуг для дома і бізнесу | ZALA

«Белтэлекам» прапануе новыя пакеты паслуг для дома і бізнесу

02.02.2023
Printer-friendly version



У лінейках «Сямейны» і «Бізнес-кейс» з'явіліся навінкі! Асартымент тарыфных планаў для фізічных і юрыдычных асоб папоўніўся новымі прапановамі – «Сямейны 30»* і «Бізнес-кейс 15 Відэакантроль».

Тарыфны план «Сямейны 30» – для абанентаў, падключаных па тэхналогіі хDSL. Ён уключае ў сябе:

  • доступ у сетку Інтэрнэт на хуткасці 30/1 Мбіт/c;
  • інтэрнэт-тэлебачанне SMART ZALA на ўмовах тарыфнага плана «Канапа ТБ» з дадатковымі пакетамі «Больш за ТБ» і «Прэміум»;
  • тэлефонную сувязь з неабмежаванай колькасцю злучэнняў у сетцы «Белтэлекам» і паслугай вызначэння нумара CLIP.

Штомесячная абанплата за пакет паслуг «Сямейны 30» складае 39 рублёў.

«Бізнес-кейс 15 Відэакантроль» – новы пакет для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Яго адметная асаблівасць – наяўнасць паслугі «Відэакантроль» з адной відэакамерай дазволам 2 Мпікс.

Такім чынам, пакет паслуг уключае:

  • доступ у сетку Інтэрнэт на хуткасці 15 Мбіт/с на прыём і 7,5 Мбіт/с на перадачу;
  • тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаванай працягласці тэлефонных злучэнняў па сетцы РУП «Белтэлекам» з дадатковай паслугай вызначэння нумара CLIP;
  • паслугу «Відэакантроль».

Скарыстаць пакет паслуг могуць абаненты, падключаныя па тэхналогіі GPON. Кошт «Бізнес-кейс 15 Відэакантроль» – 34,4 рубля без уліку ПДВ.

Набываць паслугі ў адным пакеце зручней, чым паасобку: у складзе пакета яны таннейшыя і аплата праводзіцца на агульны асабовы рахунак.

Падключыць пакет паслуг можна, звярнуўшыся ў сервісны цэнтр або пакінуўшы заяўку на сайце. Падрабязнасці – па кругласутачным нумары 123.

*Паслуга прадастаўляецца фізічным асобам пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.