Паважаныя абаненты! Звяртаем вашу ўвагу на тое, што з 30 красавіка 2013 года ў інфакіесках ААТ«АСБ «Беларусбанк» аперацыя аплаты паслуг тэлефоннай сувязі, byfly і ZALA РУП «Белтэлекам» даступна для правядзення толькі праз сістэму АІС «РАЗЛІК» (ЕРІП).
Для таго каб правесці аплату праз сістэму АІС «РАЗЛІК», знаходзячыся ў асноўным меню, выберыце паслядоўна пункты
- Плацяжы
- Сістэма «Разлік»
- выберыце г.Мінск (для Мінска і Мінскай вобласці) або адзін з абласных цэнтраў (для паслуг, якія прадастўляюцца ў абласным цэнтры і населеных пунктах вобласці).
- выберыце «Белтэлекам» (для плацяжоў за паслугі ў горадзе Мінску або Мінскай вобласці неабходна дадаткова выбраць адпаведна «Мінск» або «Вобласць»).
- выберыце нумар плацяжу «Інтэрнэт (byfly и ZALA)» або «Тэлефон».
- увядзіце нумар дагавору (для аплаты byfly/ZALA) або нумар тэлефона (для аплаты паслуг тэлефоннай сувязі).
Пасля правядзення першай аперацыі, в пункце меню «Плацяжы» ва ўкладцы «Вашы персанальныя плацяжы» з'явіцца кнопка хуткага доступу (з надпісам «РАЗЛІК») для аплаты паслуг РУП «Белтэлекам».