Новости ZALA | ZALA

Новости ZALA

«Белтэлекам» прапануе ў растэрміноўку тэлевізары JVC з дыяганалямі ад 32 да 55 цаляў

12.04.2022

Набывайце тэлевізар JVC у сервісных цэнтрах «Белтэлекама». Вы можаце абраць мадэль з дыяганаллю ад 32 да 55 цаляў: LT-32MU508, LT-43MU508, LT-50MU508, LT-55MU508. Тэлевізар, як і іншы тавар, кліенты кампаніі могуць набыць на выгадных умовах, у растэрміноўку на 24 месяцы і без першапачатковага ўзносу.

 

У ZALA пачалося вяшчанне новага тэлеканала

01.04.2022

Паважаныя абаненты!

1 красавіка 2022 года ў дадатковым тэматычным пакеце «Начны», пашыраных пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 163 кнопцы пачалося вяшчанне новага тэставага тэлеканала «CANDYMAN».

«CANDYMAN» гэта эратычны тэлеканал для жанчын, кантэнт якога рэкамендаваны для асоб, якія дасягнулі 18 гадоў.

Як аплаціць паслугі сувязі

30.03.2022

Паважаныя абаненты!

 

«Белтэлекам» інфармуе аб простых і зручных спосабах аплаты паслуг электрасувязі, якімі Вы можаце карыстацца дыстанцыйна і кругласутачна.

 

Навінка ў «Белтэлекаме»: планшэт Samsung Galaxy Tab ужо ў продажы

25.03.2022

«Белтэлекам» пашырыў асартымент тавараў у растэрміноўку на 24 месяцы. Зараз кліенты кампаніі могуць набыць на выгадных умовах планшэт Samsung Galaxy Tab A8 SM-X200NZAESER 64GB. Як і іншыя тавары, ён даступны без першапачатковага плацяжу, памер штомесячных выплат застанецца нязменным да канца дзеяння дагавора.

Паслугі сувязі дома, эфірнае ТБ на дачы: падключайце ў адным пакеце!

23.03.2022

З надыходам сонечных дзён многія з задавальненнем бавяць час за горадам. З эфірным тэлебачаннем ZALA вы зможаце глядзець тэлеканалы ў лічбавай якасці практычна ў любым кутку – на дачы або ў вёсцы*.

Эфірнае ТБ ZALA можна падключыць асобна або ў складзе пакетаў паслуг «ЯСНА 35 Дом + Дача» і «ЯСНА 100 Дом + Дача». Лінейка «Дом + Дача» дазваляе карыстацца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі дома і глядзець любімыя перадачы і фільмы ў выдатнай якасці нават за рысай горада.

ZALA прадстаўляе новы тэлеканал

21.03.2022

Паважаныя абаненты!
 
З 21 сакавіка 2022 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 51 кнопцы пачалося вяшчанне новага тэставага тэлеканала «TRASH». Трансляцыя тэлеканала BOLT працягнецца на 34 кнопцы.
 
«TRASH» – гэта баевікі, крымінальныя экшэны, трылеры, фільмы пра катастрофы і монстраў, чорныя камедыі і самыя папулярныя ўзоры сусветнага кіно ў жанры «трэш».

Аб спыненні вяшчання тэлеканала

18.03.2022

Паважаныя абаненты!

З 18 сакавіка 2022 г. спыняецца трансляцыя тэставага тэлеканала «Dorama» у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

15 сакавіка - Дзень спажыўца

14.03.2022

Штогод 15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь, як і ва ўсім свеце, адзначаецца Дзень спажыўца.

 

У 2022 годзе Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў праводзіцца пад дэвізам «Справядлівыя лічбавыя фінансавыя паслугі». Спажывецкія арганізацыі па ўсім свеце накіруюць свае намаганні на абарону спажыўцоў лічбавых фінансавых паслуг.

 

Аб прыпыненні вяшчання тэлеканала ў ZALA

12.03.2022

Паважаныя абаненты!

РУП «Белтэлекам» інфармуе аб прыпыненні трансляцыі тэлеканала «Cartoon Network» з 12 сакавіка 2022 г. «Cartoon Network» трансліраваўся ў складзе дадатковага пакета «Дзіцячы», пашыраных пакетаў ZALA IPTV і ў складзе дадатковага пакета «Больш за ТБ» SMART ZALA.

Аб аднаўленні трансляцыі тэлеканала паведамім дадаткова.

ZALA прадстаўляе новыя тэлеканалы

04.03.2022



Паважаныя абаненты!

 

З 4 сакавіка 2022 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалося вяшчанне новых тэставых тэлеканалаў «Дзікі», «КІНАСВІДАННЕ», «КІНАСЕРЫЯ», «365 дзён ТБ», «KHL Prime».