Акцыя | ZALA

Акцыя

02.04.2015
Printer-friendly version

У гэтым раздзеле публікуецца інфармацыя аб праграмах і акцыях, даступных абанентам па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь


 

Акцыя «Новы год на Канапе»

У перыяд з 29.12.2018 па 10.01.2019 года ўключна новым абанентам паслугі SMART ZALA будзе прадастаўлена магчымасць падключыцца да базавага пакета «Канапа ТБ» і карыстацца ім са зніжкай 90% на абанементную плату на працягу 3 месяцаў з моманту падключэння.

Падключыцца на ўмовах акцыі можна з дапамогай асабістага кабінета карыстальніка або з дапамогай прыкладання «Мой Белтэлекам», а таксама, звярнуўшыся ў сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам».

Па заканчэнні дзеяння акцыі карыстанне базавым пакетам «Канапа ТБ» будзе тарыфікавацца ў поўным аб'ёме.

Акцыя «Новы год з ZALA»

З 21 снежня 2018 па 21 студзеня 2019 года ўключна абаненты фізічныя асобы, падключаныя да паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, а таксама на пакеты паслуг, з гэтай паслугай, маюць магчымасць падключыцца і карыстацца каталогамі «Мастацкае кіно», «Замежныя серыялы» і «Айчынныя серыялы» сэрвісу «Відэа па падпісцы» без аплаты.
Для падключэння да паслугі на ўмовах акцыі абаненту неабходна заказаць адзін або некалькі новых каталогаў ( «Мастацкае кіно», «Замежныя серыялы» і/ці «Айчынныя серыялы») сэрвісу «Відэа па падпісцы» з экрана тэлевізійнага прыёмніка пры дапамозе пульта дыстанцыйнага кіравання, праз сістэмы самаабслугоўвання (прыкладанне "Мой Белтэлекам" і кабінет карыстальніка) ці звярнуцца ў сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам».
Сэрвіс «Відэа па падпісцы» інтэрактыўнага тэлебачання ZALA - гэта магчымасць неабмежаванага кругласутачнага доступу да відэаматэрыялаў на ўмовах штомесячнай абанементнай платы. Для абанентаў, якія маюць падключэнне да паслугі, колькасць праглядаў відэаматэрыялаў ў абраным для падпіскі каталогу на працягу дзеяння абаненцкага дагавора не абмежавана.
З 22 студзеня 2019 г. кошт карыстання новымі каталогамі сэрвісу "Відэа па падпісцы" будзе збірацца ў поўным аб'ёме (3 руб./мес за кожны каталог).