300-тысячны абанент інтэрактыўнага тэлебачання ZALA падключыўся 16 чэрвеня | ZALA

300-тысячны абанент інтэрактыўнага тэлебачання ZALA падключыўся 16 чэрвеня

16.06.2011
Printer-friendly version

Жанна Хачатран з пасёлка Усяж Смалявіцкага раёна стала юбілейным абанентам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. Выбар 300-тысячнага абанента прыйшоўся на пакет “ПРАМ’ЕРА” з інтэрактыўнымі магчымасцямі. Па словах Жанны, “інтэрактыўны” пакет для яе сям’і параілі калегі – супрацоўнікі УП “Барысаўскія электрасеткі Смалявіцкага РЭС”.
 
Шчасліўку павіншаваў начальнік Смалявіцкага раённага вузла электрасувязі Мінскага філіяла Міхаіл Рулінскі і падараваў сертыфікат ад кампаніі “Белтэлекам” на бясплатнае карыстанне пакетам паслуг “Оптымум” да канца года. “Оптымум” складаецца з інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і высакахуткаснага доступу ў інтэрнэт byfly.
 

 

 

 
"Апынуцца юбілейным абанентам – гэта прыемная нечаканасць! Калі супрацоўнікі сервіснага цэнтра кампаніі паведамілі пра тое, што я стала 300-тысячным абанентам ZALAў Беларусі, то апынулася ў поўнай разгубленнасці. Бо ва ўсялякіх  латарэях мне ніколі не шанцавала, а ў гэты раз – сапраўдны сюрпрыз!", – дзеліцца ўражаннямі Жанна Хачатран.
 
Дарэчы, 2 чэрвеня ў Гомелі быў падключаны 900-тысячны абанент byfly. Іван Зяленін выбраў максімальны пакет паслуг “Універсал” ад “Белтэлекам”, які ўключае ў сябе тэлефанію, доступ у інтэрнэт byfly і інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.