Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе каналы Расія-Культура, Cartoon Network і Хто ёсць хто | ZALA

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе каналы Расія-Культура, Cartoon Network і Хто ёсць хто

04.01.2013
Printer-friendly version

З 1 студзеня 2013 года тэлегледачы ZALA атрымаюць магчымасць бавіць вольны час за праглядам  захапляльных каналаў Расія-Культура, Cartoon Network і Хто ёсць хто.

Расія-Культура папоўніла спіс каналаў асноўных пакетаў  інтэрактыўнага тэлебачання, а Cartoon Network пачынае вяшчанне ў дадатковым пакеце «Дзіцячы».

Раней тэлеканалы былі ўключаны ў лінейку каналаў, тэстуемых аўдыторыяй гледачоў ZALA, дзе атрымалі выскі адзнакі аўдыторыі па заканчэнні запланаванага тэставага перыяду.

Акрамя таго, з пачатку 2013 года ў тэставым рэжыме (замест канала Дом кіно) інтэрактыўнае тэлебачанне прадстаўляе тэлеканал Хто ёсць хто, які распавядае пра выбітных людзей, чые справы і жыццёвыя гісторыі здзіўляюць і натхняюць аўдыторыю.

Тэлеканал Расія-Культура транслюецца ў асноўнай сетцы вяшчання замест тэлеканала EUROSPORT 2. У дадатковым пакеце для юрыдычных асоб «Свет спорту» тэлеканал EUROSPORT 2 заменены на канал НТБ+ наш футбол.