Навiны | ZALA

Навiны

29.05.2011
11.12.2017

Аплачвайце паслугі РУП "Белтэлекам" з дапамогай мабільнага прыкладання

Абаненты РУП «Белтэлекам» могуць папоўніць рахунак з дапамогай сэрвісу аплаты прыкладання «Мой Белтэлекам». Каб скарыстацца сэрвісам аплаты праз прыкладанне, неабходна выбраць адзін з трох спосабаў: банкаўская карта (аплата ажыццяўляецца праз інтэрнэт у рэжыме рэальнага часу непасрэдна пасля афармлення заказу); карта экспрэс-аплаты або абяцаны плацёж.
27.11.2017

З 28 лістапада 2017 года пачынаецца тэставае вяшчанне рэгіянальнага тэлеканала «Бабруйск 360»

З 28 лістапада 2017 года пачынаецца тэставае вяшчанне рэгіянальнага тэлеканала «Бабруйск 360» у базавых пакетах ZALA IPTV (толькі для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці).   «Бабруйск 360» - новы сучасны поўнафарматны гарадскі тэлеканал, які акцэнтуе ўвагу на самых важных і рэзанансных тэмах, цікавых для жыхароў усяго рэгіёну.
15.11.2017

Змены ў напаўненні пакетаў тэлеканалаў ZALA

З 15.11.2017 спыняецца тэставае вяшчанне рэгіянальнага тэлеканала «Вараг» (Брэсцкая вобласць).
11.09.2017

12 верасня тэлеканалы «БелМузТВ» і «ТНТ International» правядуць прафілактычныя работы

Паважаныя абаненты тэлебачання ZALA! 12 верасня з 9.00 да 17.00 у сувязі з правядзеннем прафілактычных работ на «БелМузТВ» і «ТНТ International» тэлеканалы будуць недаступныя для прагляду. Прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці.
01.09.2017

Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA

З 1 верасня змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA. Пачынаецца тэставанне рэгіянальнага тэлеканала «Скіф» для горада Віцебска і Віцебскай вобласці ў базавых пакетах ZALA IPTV. Таксама запускаецца тэставае вяшчанне тэлеканала «Эгаіст ТБ» замест тэлеканала «Candy» у складзе дадатковага тэматычнага пакета «Начны» ZALA IPTV.
24.07.2017

Змяняецца напаўненне пакета «Спартыўны» ZALA IPTV

З 24 ліпеня 2017 года пачынаецца тэставанне тэлеканалаў «Спорт 1" і "Спорт 2» у пакеце «Спартыўны» ZALA IPTV. У праграме тэлеканалаў «Спорт 1" і "Спорт 2» - футбол, пляжны футбол, футзал, тэніс, гольф, аўтагонкі, баскетбол, бадмінтон, валейбол, бокс.
12.06.2017

Правільна выкарыстоўвайце электрапрыборы падчас неспрыяльных умоў надвор'я

Летняе надвор'е дорыць нам не толькі цяпло і сонечнае святло, але і багатыя дажджы і навальніцы.