Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA | ZALA

Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA

01.09.2017
Printer-friendly version

З 1 верасня змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA. Пачынаецца тэставанне рэгіянальнага тэлеканала «Скіф» для горада Віцебска і Віцебскай вобласці ў базавых пакетах ZALA IPTV. Таксама запускаецца тэставае вяшчанне тэлеканала «Эгаіст ТБ» замест тэлеканала «Candy» у складзе дадатковага тэматычнага пакета «Начны» ZALA IPTV.

 

У эфіры тэлеканала «Скіф» праграмы ўласнай вытворчасці: «Навіны», «Дыялог у прамым эфіры», «Бывайце здаровы», «Інтэлектуальнае казіно 700IQ», а таксама сумесныя праекты з аддзелам моладзі Аршанскага райвыканкама і ДКЖ - «Парад прафесій», « Аршанскі першацвет ».

 

Канцэпцыя тэлеканала «Эгаіст ТБ» заключаецца ў паказе эксклюзіўных аўдыёвізуальных твораў кароткіх формаў: неардынарных кароткаметражных мастацкіх фільмаў з усяго свету, незвычайных дакументальных праектаў, вытанчаных-вiдэатворы, узораў сучаснага відэаарта і лічбавага мастацтва, аўтарскіх музычных і жанравых відэакліпаў (музыка, мода, танец).