Графік правядзення работ на радыётэлевізійным перадаючым абсталяванні з 13.09.2021 па 19.09.2021 | ZALA

Графік правядзення работ на радыётэлевізійным перадаючым абсталяванні з 13.09.2021 па 19.09.2021

13.09.2021
Printer-friendly version

Паважаныя карыстальнікі наземнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання!

РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадавальнага абсталявання, якая закране як карыстальнікаў бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, так і абанентаў паслугі эфірнага тэлебачання «Эфірная ZALA». Звяртаем увагу, што правядзенне работ не закране інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

Падчас запланаваных мерапрыемстваў на адпаведнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў зоне яе ахопу будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ у працоўны час з 09.00 да 17.00.

Па завяршэнні работ будуць зменены радыёчастотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы. Для далейшага прагляду тэлепраграм неабходна будзе пераналадзіць прыёмнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца - лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і інш. Падрабязнасці - тут.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

 

1-шы мультыплекс - тэлеканалы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3».

2-гi мультыплекс - адкрыты (незакадаваны) тэлеканал «Беларусь 5» і 18 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам».

3-цi мультыплекс - 19 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам».

 

Графік правядзення работ у перыяд з 13.09.2021 па 19.09.2021

 

14.09.2021 – перастройка радыёчастотнага канала 3-га мультыплекса закране абанентаў паслугі «Эфірная ZALA», якія прымаюць сігнал з РТПС Калодзішчы,  карыстаюцца дадатковымі пакетамі закрытых тэлеканалаў і якія пражываюць на тэрыторыі наступных раёнаў Мінскай вобласці: Мінскі, Лагойскі, Смалявіцкі, Чэрвеньскі, Пухавіцкі, Дзяржынскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Барысаўскі, Уздзенскі.

Для тых, хто глядзіць тэлеканалы агульнадаступнага пакета і закрытыя тэлеканалы 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA», усё застаецца без зменаў.

Для прагляду закрытых тэлепраграм 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» спатрэбіцца перастроіць радыёчастотны канал з 57 на 33.

_______________________________________________________________________

15.09.21 – перастройка радыёчастотнага канала 3-га мультыплекса закране абанентаў паслугі «Эфірная ZALA», якія прымаюць сігнал з РТПС Наваселле, карыстаюцца дадатковымі пакетамі закрытых тэлеканалаў і якія пражываюць на тэрыторыі наступных раёнаў Мінскай вобласці: Мінскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Маладзечанскі.

Для тых, хто глядзіць тэлеканалы агульнадаступнага пакета і закрытыя тэлеканалы 2 -га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA», усё застаецца без зменаў.

Для прагляду закрытых тэлепраграм 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» спатрэбіцца перастроіць радыёчастотны канал з 57 на 33.

 

15.09.21 – перастройка радыёчастотнага канала 1-га і 2-га мультыплексаў закране карыстальнікаў агульнадаступнага пакета тэлепраграм і абанентаў паслугі «Эфірная ZALA», якія прымаюць сігнал з РТПС Запруддзе Гарэцкага раёна Магілёўскай вобласці і якія пражываюць на тэрыторыі наступных раёнаў:

Дубровенскі Віцебскай вобласці (перастройка 1-га мультыплекса);

Гарэцкі Магілёўскай вобласці (перастройка 1-га і 2-га мультыплекс),

Дрыбінскі Магілёўскай вобласці (перастройка 1-га і 2-га мультыплекс),

Мсціслаўскі Магілёўскай вобласці (перастройка 1-га і 2-га мультыплекс).

Для тых, хто глядзіць тэлеканалы агульнадаступнага пакета і закрытыя тэлеканалы 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA», спатрэбіцца перастроіць радыёчастотныя каналы:

для прагляду агульнадаступнага пакета тэлепраграм з 49 канала на 21;

для прагляду закрытых тэлепраграм 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам» з 56 канала на 32.

Для тых, хто глядзіць закрытыя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA», усё застаецца без зменаў.

____________________________________________________________

 

 

№ п.п.

Размяшчэнне радыёперадаючай тэлевізійнай станцыі (РТПС)

Ахопліваемыя раёны, у якіх змяняюцца частотныя каналы

Мультыплекс

Існуючы частотны канал (частата)

Новы частотны канал (частата)

Дата пераходу на новы частотны канал,

дзень тыдня

Віцебская вобласць

верасень 2021

1

 Магілёўская вобласць,

Гарэцкі р-н,

РТПС Запруддзе

Дубровенскі

1-шы мультыплекс

49(698 МГц)

21 (474 МГц)

15.09.2021

Мінская вобласць

верасень 2021

1

Мінскі р-н,

РТПС Калодзішчы

Мінскі

Лагойскі

Смалявіцкі

Чэрвеньскі

Пухавіцкі

Дзяржынскі

Валожынскі

Маладзечанскі

Вілейскі

Барысаўскі

Уздзенскі

3-цi

мультыплекс

57(762 МГц)

33 (570 МГц)

14.09.2021

2

Мінскі р-н,

РТПС Наваселле

Мінскі

Валожынскі

Дзяржынскі

Маладзечанскі

3-цi

мультыплекс

57(762 МГц)

33 (570 МГц)

15.09.2021

Магілёўская вобласць

верасень 2021

1

Гарэцкі р-н,

РТПС Запруддзе

Гарэцкі

Дрыбінскі

Мсціслаўскі

 

1-шы мультыплекс

49(698 МГц)

21 (474 МГц)

15.09.2021

2

Гарэцкі

Дрыбінскі

Мсціслаўскі

2-гi

мультыплекс

56(754 МГц)

32 (562 МГц)

15.09.2021