У SMART ZALA з'явіўся новы тэлеканал | ZALA

У SMART ZALA з'явіўся новы тэлеканал

05.10.2021
Printer-friendly version

5 кастрычніка ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 81-й кнопцы пачалося вяшчанне тэлеканала «БелРос».

Тэлеканал «БелРос» - беларуска-расійскі канал, асноўнай задачай якога з'яўляецца распаўсюджванне аб'ектыўнай інфармацыі аб палітычным, эканамічным і культурным жыццi Саюзнай дзяржавы. У праграме перадач тэлеканала - інфармацыйныя, аналітычныя, публіцыстычныя і культурна-пазнавальныя праграмы, накіраваныя на ўмацаванне саюзных адносін дзвюх краін, а таксама дакументальныя і мастацкія фільмы.

Жадаем прыемнага прагляду!