Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA | ZALA

Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA

06.10.2022
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

 

З 6 кастрычніка 2022 года ў сувязі са спыненнем дзеяння дазволу на распаўсюджванне тэлеканала «Мультыландыя» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прыпыняецца яго трансляцыя ў дадатковым пакеце «На канапе», пашыраных пакетах ZALA IPTV і базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

 

Таксама з 6 кастрычніка ў дадатковым тэматычным пакеце «Дзіцячы» і пашыраным пакеце «Эфірная ZALA: Усё ўключана» эфірнага тэлебачання ZALA пачалося вяшчанне тэлеканала «Дзіцячы свет». Трансляцыя тэлеканала «Мультыландыя» ў пакетах эфірнага тэлебачання ZALA спыняецца.