Зімовыя канікулы не за гарамі: у ZALA з'явіліся новыя дзіцячыя тэлеканалы | ZALA

Зімовыя канікулы не за гарамі: у ZALA з'явіліся новыя дзіцячыя тэлеканалы

14.12.2022
Printer-friendly version



14 снежня 2022 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 102-й і 106-й кнопках пачалося вяшчанне дзіцячых тэлеканалаў «Рыжы» і «ducktv».

 

У дадатковым тэматычным пакеце «Сямейны HD», пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA з'явіўся тэлеканал «Савецкія мультфільмы».

 

«Рыжы» – дзіцячы тэлеканал з сурдаперакладам. У эфіры – мультфільмы, анімацыйныя і мастацкія серыялы, пазнавальныя і забаўляльныя праграмы расійскай і замежнай вытворчасці.

 

«ducktv» – міжнародны тэлеканал з пазнавальнымі і забаўляльнымі праграмамі для самых маленькіх гледачоў ад 0 да 3-х гадоў.

 

«Савецкія мультфільмы» – кругласутачны дзіцячы тэлеканал мультфільмаў з вясёлай і добрай мультыплікацыяй ранейшых гадоў.

 

Таксама інфармуем, што з 14 снежня 2022 года ў сувязі з апавяшчэннем ад праваўладальніка аб спыненні вяшчання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь завяршаецца трансляцыя тэлеканалаў «Nick Jr.», «Nickelodeon»,    «Paramount Channel» і «Paramount Comedy» у пашыраных і базавых пакетах IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

 

У дадатковым тэматычным пакеце «Сямейны HD» і ў пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» ZALA IPTV спыняецца вяшчанне тэлеканала «Nickelodeon HD».