Музыка, мультфільмы і серыялы: у ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы | ZALA

Музыка, мультфільмы і серыялы: у ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

12.01.2024
Printer-friendly version

12 студзеня 2023 года ў ZALA пачалося вяшчанне новых тэставых тэлеканалаў.

 

У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA з'явіліся тэлеканалы «Ля-мінор ТБ» (кнопка 87), «Музыка Першага» (кнопка 88) і «Індыя» (кнопка 55).

 

У дадатковым пакеце «Дзіцячы», пашыраных пакетах ZALA IPTV і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на кнопцы 124 пачалася трансляцыя тэлеканала «Cartoon Classics».

 

«Ля-мінор ТБ» – музычны тэлеканал, які транслюе сучасныя папулярныя кліпы і хіты мінулага дзесяцігоддзя. Артысты канала – прадстаўнікі розных музычных жанраў, якія спяваюць на рускай мове.

 

«Музыка Першага» – забаўляльны канал. У эфіры: трансляцыі кліпаў маладых расійскіх выканаўцаў, шоу з удзелам зорак, апавяданні пра кіно, моду і актуальныя маладзёжныя тэндэнцыі.

 

Тэлеканал «Індыя» прапануе сучасныя індыйскія кінасерыялы розных жанраў, уключаючы гістарычныя сагі, крымінальныя дэтэктывы і меладрамы. Тут вы знойдзеце лідэраў пракату і навінкі індыйскага кінематографа для ўсёй сям'і.

 

«Cartoon Classics» – тэлеканал сусветнай класічнай анімацыі, які ахоплівае ўсе пакаленні. Мы запрашаем вас ізноў перажыць запаветныя ўспаміны з уласнага дзяцінства і пазнаёміць вашых дзяцей з лепшай анімацыяй усіх часоў.

 

Прыемнага прагляду!