У SMART ZALA з'явіліся новыя дзіцячыя тэлеканалы | ZALA

У SMART ZALA з'явіліся новыя дзіцячыя тэлеканалы

27.12.2023
Printer-friendly version

27 снежня 2023 года ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалося вяшчанне «Дзіцяча-юнацкага тэлеканала «Карусель» і тэлеканала «О!» на 143-й і 146-й кнопках адпаведна.

 

«Дзіцяча-юнацкі тэлеканал «Карусель» – гэта насычаны свет адукацыйных шоў, вясёлых віктарын, фільмаў і мультфільмаў. Прамыя эфіры перадач спалучаюць у сабе адукацыйныя і развіваючыя элементы, накіраваныя на актывізацыю творчых здольнасцей і пашырэнне кругагляду ў маладых гледачоў.

 

«О!» – пазнавальны тэлеканал для маленькіх дзяцей, які абуджае цікаўнасць да вывучэння навакольнага свету. У эфіры сабраны лепшыя праграмы і мультфільмы. Разам з прафесійнымі прадзюсарамі над усімі праектамі працуюць псіхолагі і педагогі. Усё, што выходзіць у эфір, не толькі забаўляе, але і развівае.

 

Прыемнага прагляду!