Атрымай асалоду ад каналаў Outdoor HD і MGM HD разам з інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA | ZALA

Атрымай асалоду ад каналаў Outdoor HD і MGM HD разам з інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA

12.06.2013
Printer-friendly version

 

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA працягвае вывучаць перавагі гледачоў і прадстаўляе ў тэставым рэжыме новыя займальныя тэлеканалы – Outdoor HD і MGM HD.

 

   
 
Outdoor HD — гэта папулярны тэлеканал у сферы актыўнага адпачынку і прыгод на прыродзе. Канал вяшчае на рускай мове і аддае перавагу менавіта с'емкам паза студыяй, праграмам аб прыродзе, запаведным куткам зямнога шара.
Праграмы Outdoor HD прызначаны для ўсей сям'і і адпавядаюць інтарэсам як зацятых прыхільнікаў актыўнага адпачынку, так і «канапных» аматараў прыроды: тут і паляванне, і рыбалка, і гонкі па бездарожжы, і каўбойскія скокі, і падарожжа па пустыні.

MGM HDтэлеканал фармату высокай выразнасці, у сетцы вяшчання якога — замежныя мастацкія і анімацыйныя фільмы разнастайных жанраў: камедыі, меладрамы, трылеры, фантастыка, вэстэрны, знятыя на легендарнай галівудскай кінастудыі «Metro Goldwyn Mayer». У вялізнай фільматэке MGM каля пяці тысяч фільмаў 60-х – 90-х гадоў, многія з якіх сталі кінакласікай.

Вяшчанне тэлеканалаў «Outdoor HD» (замест MEZZO HD) і «MGM HD»  ажыццяўляецца ў тэставым рэжыме і даступна ўсім абанентам пакета HD інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.
 
Падрабязную інфармацыю пра ўмовы падключэння да разнастайных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA магчыма атрымаць на сайце www.zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).