Святочны кінасеанс ад ZALA | ZALA

Святочны кінасеанс ад ZALA

21.02.2017
Printer-friendly version



У перыяд з 22.02.2017 па 26.02.2017 уключна і з 07.03.2017 па 12.03.2017 уключна ZALA прапануе ўсім абанентам IPTV фізічным асобам святочны прагляд фільмаў у паслузе «Відэа па запыце». Пры замове для прагляду фільма з папкі з назвай «Акцыя» аплата за прагляд не спаганяецца.

Для таго, каб скарыстацца паслугай, неабходна ўключыць тэлевізійную прыстаўку і ў першым меню, якое з'яўляецца пры загрузцы прыстаўкі, выбраць закладку «Відэатэка».
 
Прагляд фільмаў з папкі «Акцыя» без збірання аплаты магчымы неабмежаваную колькасць разоў на працягу перыяду дзеяння акцыі.
Фільмы для бясплатнага прагляду з 22.02.2017 па 26.02.2017

Фільмы для бясплатнага прагляду з 07.03.2017 па 12.03.2017

Джэк Рычар

 
Абяцаць-не значыць жаніцца
Вар'яцкі Макс. Дарога лютасьці
 

Пальмы ў снезе

Дастучацца да нябёсаў

Стагоддзе Адалін

Пачатак

Заліковы выкладчык

Марскія прыгоды

Змярканне

Тонкая чырвоная лінія

Анёл-А

Ваенны нырэц

Рымскія канікулы

Яны змагаліся за Радзіму 1 серыя

Іншая жанчына

Яны змагаліся за Радзіму 1 серыя

Рамэа плюс Джульета

А зоры тут ціхія 1 серыя

Прагулка ў аблоках  

А зоры тут ціхія 2 серыя

-

Пераступіць рысу

-

Сэрвіс «Відэа па запыце» дае абанентам магчымасць кругласутачнага доступу да каталога аўдыявізуальных твораў (спектакляў, фільмаў і г. д.). Пераход да каталога «Відэа па запыце» ажыццяўляецца з галоўнага меню паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. Сэрвіс даступны абанентам усіх базавых пакетаў. Абаненты маюць магчымасць платнага доступу да каталога аўдыявізуальных твораў, які дазваляе глядзець фільмы ў зручны час. Актуальны пералік відэаматэрыялаў даступны ў закладцы «Відэа па запыце» у папцы «Фільмы» на экране тэлевізара.