Працягваецца акцыя «ZALA у Год навукі» | ZALA

Працягваецца акцыя «ZALA у Год навукі»

07.04.2017
Printer-friendly version

У рамках першага этапу бонуснай праграмы «Стыль жыцця ZALA» працягваецца акцыя «ZALA ў Год навукі». Сутнасць праграмы заключаецца ў магчымасці падлучэння дадатковых тэлеканалаў розных жанраў на ільготных умовах.

На першым этапе ZALA прапануе сваім абанентам падключыцца да пакета «Пазнавальны» са зніжкай у памеры 100% на працягу трох месяцаў з моманту падключэння.

Пакет «Пазнавальны» разлічаны на самую шырокую аўдыторыю. Тэлеканалы гэтага пакета дапамогуць пашырыць кругагляд, бо тэматыка транслюемых праграм ахоплівае мноства накірункаў - ад сучасных тэхналогій да культуры і мастацтва. Дапытлівых тэлегледачоў зацікавяць фільмы пра навуковыя адкрыцці, лёсы знакамітых людзей, а таксама журналісцкія расследаванні, перадачы пра загадкі Сусвету і многае іншае.

Нагадваем, што першы этап праграмы будзе доўжыцца да 31 мая. Скарыстайцеся шанцам падлучыцца на ільготных умовах.

Інфармацыя аб наступных этапах праграмы будзе размешчана дадаткова, сачыце за навінамі на сайце.

Прыемнага і пазнавальнага прагляду!