«Белтэлекам» павялічыў максімальную суму абяцанага плацяжу | ZALA

«Белтэлекам» павялічыў максімальную суму абяцанага плацяжу

20.01.2018
Printer-friendly version

З 20.01.2018 кампанія «Белтэлекам» паляпшае сэрвіс «Абяцаны плацёж» шляхам павелічэння максімальнай сумы плацяжу з 5,5 да 10 рублёў.

Сэрвіс «Абяцаны плацёж» дае магчымасць абанентам паслуг з авансавай формай разлікаў папаўняць рахунак на суму да 10 рублёў.

На працягу трох каляндарных дзён з моманту ўнясення абяцанага плацяжу яго неабходна пацвердзіць рэальнай аплатай. Карыстацца паслугай абанент можа так часта, як пажадае, аднак замовіць новы «Абяцаны плацёж» можна, толькі аплаціўшы папярэдні. 

Сэрвіс даступны абанентам byfly, ZALA і пакетаў паслуг у дадатку «Мой Белтэлекам» у раздзеле аплаты, а таксама ў кабінеце карыстальніка ў раздзеле «Плацяжы».