«Белтэлекам» прапануе новыя пакеты паслуг – «ЯСНА 35 Дом + Дача» і «Сямейны 4 Дом + Дача | ZALA

«Белтэлекам» прапануе новыя пакеты паслуг – «ЯСНА 35 Дом + Дача» і «Сямейны 4 Дом + Дача

20.03.2018
Printer-friendly version

З 20 сакавіка 2018 года "Белтэлекам» ўводзіць новыя пакеты паслуг «ЯСНА 35 Дом + Дача» і «Сямейны 4 Дом + Дача». Напярэдадні дачнага сезона яны выдатна падыдуць тым, хто хоча карыстацца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі дома, і глядзець якаснае эфірнае тэлебачанне на дачы.

 

Адметнай асаблівасцю новых пакетаў з'яўляецца наяўнасць у іх эфірнага тэлебачання ZALA.

Такім чынам, пакет паслуг «ЯСНА 35 Дом + Дача» уключае ў сябе:
- доступ да сеткі інтэрнэт на хуткасці да 35 Мбіт/с на прыём і да 17,5 Мбіт/с на перадачу;
- нелімітаваны доступ да агульнадаступных кропак Wi-Fi «byflyWIFI» і «BELTELECOM» з выкарыстаннем дзеючых рэквізітаў;
- тэлефонную сувязь на ўмовах  набмежаванай працягласці тэлефонных злучэнняў па сетцы РУП «Белтэлекам» з дадатковай паслугай CLIP;
- інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: Усё ўключана»;
- эфірнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана «Стандарт ТБ».
Новы пакет прадастаўляецца абанентам – фізічным асобам, падключаным па тэхналогіі GPON, пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці падключэння эфірнага тэлебачання (хатнія гаспадаркі знаходзяцца ў зоне пакрыцця эфірным тэлевізійным вяшчаннем).

Пакет паслуг «Сямейны 4 Дом + Дача» уключае ў сябе:
- доступ  у сетку інтэрнэт на хуткасці да 4096 Кбіт/с на прыём і да 512 Кбіт/с на перадачу;
- тэлефонная сувязь на ўмовах неабмежаванай працягласці тэлефонных злучэнняў па сетцы РУП «Белтэлекам» з дадатковай паслугай CLIP;
- інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: Усё ўключана»;
- эфірнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана «Стандарт ТБ».
Гэты пакет прадастаўляецца абанентам – фізічным асобам, падключаным па тэхналогіі xDSL, пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці падключэння эфірнага тэлебачання (хатнія гаспадаркі знаходзяцца ў зоне пакрыцця эфірным тэлевізійным вяшчаннем).

Кошт пакета паслуг «ЯСНА 35 Дом + Дача» складае 31,9 рубля ў месяц, пакета «Сямейны 4 Дом + Дача» – 28 рублёў у месяц. Падключыць новыя пакеты паслуг можна ў сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам».

Заказаць дадатковыя паслугі абаненты могуць праз прыкладанне «Мой Белтэлекам», у кабінеце карыстальніка, а таксама ў сэрвісных цэнтрах кампаніі.  

Зручнасць пакетных прапаноў заключаецца ў тым, што аплата за паслугі ажыццяўляецца на адзіны асабісты рахунак па авансавым прынцыпе. Пакеты паслуг ад «Белтэлекам» – гэта сучаснае зручнае рашэнне, якое дазваляе карыстацца тэлефоннай сувяззю, доступам у сетку інтэрнэт і тэлебачаннем па выгадных цэнах.